У Полацку і Полацкім раёне прайшоў тыдзень нулявога траўматызму

10.11.2022

З мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, выключэння вытворчых траўм, з 24 па 30 кастрычніка ў Полацку і Полацкім раёне прайшоў тыдзень нулявога траўматызму з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый.

Надавалася ўвага ўмовам працы, іх адпаведнасці патрабаванням на кожным працоўным месцы; правяралася абсталяванне і працэсы вытворчасці на адпаведнасць патрабаванням па ахове працы; кантралявалася захаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі, у тым ліку выключэнне выпадкаў распіцця спіртных напояў на працоўных месцах; звярталася ўвага на стан умоў працы, а таксама на правільнасць прымянення сродкаў індывідуальнай абароны.

У філіяле ААТ «Магатэкс» у г. Полацку прайшоў дзень адчыненых дзвярэй з наведваннем дэманстрацыйнай залы, у якой увазе наведвальнікаў была прадстаўлена спецвопратка для бяспечнай працы рабочых розных прафесій. Персанал Полацкай ЦГБ сумесна з Полацкай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» на базе модульнага цэнтра пакоя здаровага дзіцяці паліклінікі правялі навучальны трэнінг для маладых мам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, па прафілактыцы дзіцячага бытавога траўматызму. Дапоўнілі тыдзень нулявога траўматызму акцыя полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы, рэйды супрацоўнікаў Полацкага ГРАНС па недапушчэнні неасцярожнага абыходжання з агнём, мерапрыемствы Полацкага РАУС па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў па віне вадзіцеляў, кантроль супрацоўнікаў ДАІ за выкананнем правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, карыстальнікамі сродкаў персанальнай мабільнасці.

Упраўленне па адукацыі райвыканкама сумесна з раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» правялі раённы конкурс малюнкаў «Ахова працы вачыма дзяцей».

Спецыялісты Полацкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ажыццяўлялі лабараторны кантроль за станам вытворчага асяроддзя на працоўных месцах.

На здымку: падчас дэманстрацыі спецадзення ў філіяле ААТ «Магатэкс» у г.Полацку.

Крыніца: pvestnik.by