Палачане сталі лепшымі на рэспубліканскім конкурсе «Гуляюць дзеці - гуляем мы!»

10.11.2022

Гульнявая праграма «Ад вытокаў у будучыню» Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі прызнана лепшай на рэспубліканскім конкурсе «Гуляюць дзеці – гуляем мы!».

Аўтарам праграмы з'яўляецца Людміла Мінчанка, педагог дадатковай адукацыі аб'яднання па інтарэсах «Школа аніматараў «Сябры» Полацкага РЦДiМ. Дарэчы гэта не першая перамога аб'яднання па інтарэсах.

Нагадаем, конкурс праводзіцца штогод сярод педагагічных работнікаў і навучэнцаў 8-9 класаў.

Віншуем навучэнцаў і педагога!

Фота з архіва Полацкага РЦДiМ.

Крыніца: pvestnik.by