У Беларусі зацвердзілі прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых затрат. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 красавіка 2023 года нумар 5, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка зробіць 3 мая рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Рэспубліканская акцыя "Мая сям'я - мая краіна" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў маі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Полацк на адкрыццё мотасезона-2023 прыехалі без малога 300 байкераў з розных куткоў Віцебскай вобласці, а таксама госці са сталіцы.
Сотні палачан і гасцей горада, узброіўшыся тэлефонам і добрым настроем, спяшаліся сёння на плошчу Францыска Скарыны, дзе па традыцыі адкрыўся вясенне-летні сезон працы фантана. Пад гучныя апладысменты зажурчала вада і бруі ўзвіліся ўгору. Жывая музыка, роставыя лялькі, песні, танцы чарговы раз нагадалі пра тое, што на вуліцы – май.
На Полаччыне прайшла абласная прафілактычная акцыя «Не дай сябе падмануць». Яе галоўная мэта - павышэнне дасведчанасці грамадзян аб распаўсюджаных дзеянні кіберзлачынцаў.
Органамі ўнутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і выяўленні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды, абароту дзіцячай парнаграфіі.
З 2 па 5 мая на Полаччыне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх.
Адбылася ўрачыстая цырымонія занясення на Дошку гонару Віцебскай вобласці і горада Віцебска пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2022 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.
У Беларусі з 1 мая павялічылiся памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Новыя памеры ўстаноўлены на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінпрацы і сацабароны.