На Полаччыне прайшла абласная прафілактычная акцыя «Не дай сябе падмануць»

02.05.2023

На Полаччыне прайшла абласная прафілактычная акцыя «Не дай сябе падмануць». Яе галоўная мэта - павышэнне дасведчанасці грамадзян аб распаўсюджаных дзеянні кіберзлачынцаў.

Валанцёры ГА «БРСМ» з Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава разам з супрацоўнікамі Полацкага РАУС расказалі палачанам і гасцям горада аб асноўных правілах кібербяспекі.

Асветны патруль не толькі прыводзіў прыклады таго, як ашуканцы падманваюць даверлівых грамадзян, але і раздаваў улёткі-памяткі, у якіх гаварылася аб тым, як не трапіцца на вуду кіберзлачынцаў.

- З-за няведання элементарных правілаў захавання асабістай інфармацыі ашуканцы залучаюць грамадзян у свае злачынныя схемы для пераводу выкрадзеных грошай. Толькі з пачатку гэтага года амаль 70 жыхароў Полацкага раёна пацярпелі ад дзеянняў кіберзлачынцаў. Сума выкрадзеных грошай складае больш за 66 тысяч беларускіх рублёў. Сярод пацярпелых прадстаўнікі практычна ўсіх сфер дзейнасці, — расказала оперупаўнаважаны групы па процідзеянні кіберзлачыннасці Полацкага РАУС Вікторыя Гусева.

Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, неабходна:

  • бяспечна карыстацца мабільнымі праграмамі фінансавых сэрвісаў;
  • не ўступаць у тэлефонныя размовы аб грошах з невядомымі асобамі;
  • не выконваць ніякіх дзеянняў па просьбе незнаёмых асоб;
  • усе фінансавыя пытанні вырашаць самастойна ў банках;
  • уважліва правяраць адрас сайта банка (падробныя сайты знешне ідэнтычныя афіцыйным сайтам).

Фота з архіва РК ГА «БРСМ»

Крыніца: https://www.pvestnik.by