Міністэрства па надзвычайных сітуацыях інфармуе аб уступленні ў сілу пастановы ад 17 лістапада 2022 г. №64 «Аб зацвярджэнні правілаў па забеспячэнні тэхнічнай бяспекі «Патрабаванні да эксплуатацыі абсталявання гульнявога надзіманага, надзіманых атракцыёнаў».

У мінулую суботу ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і ў Полацкім раёне, стартавала рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу-2023», прымеркаваная да Года міру і стварэння.

Аўторак, 18 красавіка 2023 18:53

Небяспечная рыбалка

Рыбалка - любімы від адпачынку і захапленне многіх людзей, дорыць асалоду ад прыгажосцi прыроды, радасць зносін з сябрамі, задавальненне ад улову.

Вясенне-палявыя работы ў Полацкім раёне набіраюць тэмп. Там, дзе дазваляюць умовы, механізатары рыхтуюць глебу, пачынаюць сяўбу.

У мінулую пятніцу шосты раз абласны цэнтр сустракаў лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны. На ўрачысты сход, які праводзіцца раз на год, з’ехаліся працаўнікі ферм з усіх раёнаў прыдзвінскага краю, ад працы якіх залежыць харчовая бяспека вобласці і краіны. Віцебск урачыста вітаў прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны.

17 красавіка члены Віцебскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскага пахавання нумар 4407 у Віцебскім раёне. На воінскім мемарыяле ўвекавечана 10,5 тыс. прозвішчаў воінаў Чырвонай Арміі.

Тавараабарот у сферы грамадскага харчавання Беларусі ў першым квартале 2023 года склаў Br1,1 млрд, або 109,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню першага квартала 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пасяўная кампанія ў Полацкім раёне набірае абароты. Там, дзе дазваляюць умовы, механізатары рыхтуюць глебу, пачынаюць сяўбу. Першыя гектары засеялі аграрыі 7 сельгаспрадпрыемстваў. На 14 красавіка ўсяго ў раёне пасеяна 195 гектараў.

Поўную адказнасць за падлеткаў - кур'ераў тэлефонных махляроў нясуць іх бацькі. Пра гэта заявіў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэй Кавалёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі з 4 па 14 жніўня адбудуцца II Гульні краін СНД. Спаборніцтвы па 20 відах спорту пройдуць ва ўсіх абласцях краіны. На Віцебшчыне створана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Вячаславам Дурновым. Гэта паведаміў «Віцебскім весткам» начальнік аддзела вучэбна-спартыўнай работы ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Аляксандр Хадарэнка. Таксама ён распавёў аб ходзе падрыхтоўкі да маштабнага форуму.

Старонка 273 з 644