Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачынаецца сёння і завершыцца 1 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.

Значная падзея адбылася ў Полацку. Напярэдадні Дня Перамогі на базе СШ №16 адкрылася фотавыстава ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Піліпавіча Сушкова, які пайшоў з жыцця летась.

У Полацку віншавалі ветэранаў з аркестрам. У цяперашні час на тэрыторыі Полацкага раёна пражываюць 22 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, з іх 9 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 3 блакаднікі, 6 працаўнікоў тылу, 4 працаваўшыя на прыфрантавых участках чыгунак.

У міліцэйскіх зводках сталі дадавацца паведамленні аб крадзяжах з дач. Пік такога роду злачынстваў - вясна-лета, калі сельскія домаўладаннi пустуюць, а вясной, па прыбыцці на месца, дачнікі выяўляюць, што на іх любoмай «фазэндзе» хтосці гаспадарыў.

4 мая ў мемарыяльным комплексе "Прарыў" ва Ушацкім раёне прайшла абласная патрыятычная акцыя "Прарыў Перамогі", прысвечаная 79-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларусь і Венгрыя плануюць пашыраць узаемадзеянне ў сферы адукацыі. Гэта пытанне было абмеркавана на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Уладзіміра Улаховіча з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі Міклашам Лендэлем, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Кіраўніцтва Полацкага падраздзялення МНС заклала пладовы сад у гонар 170-годдзя пажарнай службы. На тэрыторыі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Полацкага ГРАНС было высаджана 35 дрэў.

Дэлегацыя Полацкага раёна прыняла ўдзел у абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі» ва Ушачах.

На Полаччыне святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдуць з 5 па 9 мая.

Мы павінны быць адзінымі, з'яднанымі - у гэтым залог нацыянальнай бяспекі, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 269 з 644