Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам дзяцей

02.05.2023

З 2 па 5 мая на Полаччыне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

У 2023 годзе на тэрыторыі вобласці ў 5 ДТЗ загінула адно дзіця-пасажыр, адно дзіця-пешаход, адно дзіця-кіроўца і 5 дзяцей пасажыраў атрымалі раненні.

У названы перыяд супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі асаблівую ўвагу нададуць захаванню правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў з боку вадзіцеляў. Таксама паблізу ўстаноў адукацыі пройдуць рэйдавыя мерапрыемствы.

У працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах супрацоўнікі ДАІ нагадаюць кіроўцам правілы бяспечнай перавозкі пасажыраў.

Крыніца: https://www.pvestnik.by