На Полаччыне праводзіцца комплекс дадатковых мер па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі

02.05.2023

Органамі ўнутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і выяўленні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды, абароту дзіцячай парнаграфіі.

Аднак высокая латэнтнасць злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам у дачыненьні да дзяцей, дазваляе вінаватай асобе працяглы час заставацца па-за полем зроку органаў унутраных спраў, а іх ахвярам падвяргацца далейшаму гвалту. Дадзеныя факты абумоўлены рознымі прычынамі, у тым ліку бояззю помсты з боку асоб, якія ўчынілі злачынства, надання агалосцы таго, што адбылося, а таксама ўзростам пацярпелых, у сілу якога не ўсе разумеюць проціпраўнасць учыненых у дачыненні да іх дзеянняў. Выяўленне такіх злачынстваў ускладняецца і нежаданнем шэрагу дарослых і саміх дзяцей выдаваць звесткі аб тым, што здарылася, матывуючы гэта тым, што разгалашэнне дадзеных звестак негатыўна паўплывае на рэпутацыю непаўналетняга і яго сям'ю.

У мэтах прафілактыкі ў перыяд з 26 красавіка па 31 мая 2023 года на тэрыторыі Полацка і Полацкага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мер па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі.

Калі вы сталі ахвярай злачынства або валодаеце інфармацыяй аб здзейсненым злачынстве, неадкладна звяртайцеся ў Полацкі РАУС па адрасе: г. Полацк, вул. Кастрычніцкая, д.60 або па тэлефонах: 8(029)297-86-91 (МТС), 46-07-79. Ананімнасць гарантуецца!

Начальнік АНіПТЛ Полацкага РАУС Іван Васільеў.

Крыніца: https://www.pvestnik.by