Беларусь памятае герояў. У Лёзненскім раёне перапахавалі астанкі савецкіх воінаў, што загінулі ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны былі выяўленыя падчас пошукавых прац. Імёны двух салдат вызначыць не ўдалося. А вось трэцім апынуўся лейтэнант медыцынскай службы 42-й Арміі Фёдар Цялічка. Абаронца Радзімы, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені і медалём "За адвагу", загінуў каля ўжо неіснуючай вёскі Пацава.
Беларускія архівы прымуць удзел у падрыхтоўцы да святкавання 80-й гадавіны Перамогі ў 2025 годзе. Аб гэтым расказаў журналістам дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 09 па 13 кастрычніка 2023 года праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Арсенал» у мэтах процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх ужываннем.
Спецыялістамі ДУ «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь «Здароўе насельніцтва і навакольнае асяроддзе Полацкага раёна ў 2022 годзе: маніторынг дасягнення Мэт устойлівага развіцця».
4 кастрычніка прадстаўнікі акрэдытаванага ў Беларусі дыпламатычнага корпуса прыбылі ў Наваполацк з азнаямленчым візітам і сустрэліся з членам Савета Рэспублікі, старшынёй Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыем Дзямідавым.
У Беларусі намалочана больш за 8 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Полацкім райвыканкаме адбыўся асабісты прыём грамадзян старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімірам Гадзяцкім сумесна з начальнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Віталём Карталеўскім.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Генадзьеўна ПАЛУШКІНА 11 кастрычніка з 16.00 да 18.00 правядзе прамую лінію па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям'і.
У зводкi па надзвычайных сітуацыях, якія паступаюць у халодную пару года, рэгулярна трапляюць звесткі аб згарэўшых або разбураных прыватных дамах, а так жа пацярпелых ад уздзеяння чаднага газу.
12-14 кастрычніка 2023 года ў Полацку пройдзе Міжнародны праваслаўны сацыяльна-эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы ў Полацку 2023».