Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца штогод. Звязана гэта з тым, што зброя выкарыстоўваецца ў супрацьпраўных мэтах, якія маюць цяжкія наступствы. Гэта не толькі факты браканьерства, але, нажаль, і маюць месца выпадкі здзяйснення цяжкіх злачынстваў супраць асобы з ужываннем розных вiдаў зброі. Заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за незаконныя дзеянні са зброяй. Але, нягледзячы на гэта некаторыя грамадзяне, ставячы ў першую чаргу пад пагрозу сябе, членаў сваёй сям'і, а таксама навакольных, захоўваюць па месцы жыхарства незарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку паляўнічую, газавую і іншыя віды зброі. Варта задумацца над тым, што Ваша дзіця, у першую чаргу, без Вашага ведама можа дастаць з-пад канапы, ложку ці іншага лёгка даступнага месца паляўнічую стрэльбу, і не аддаючы справаздачы, з прычыны няведання, прынесці ў хату бяду. А ўладальнік гэтай зброі без сумневаў са сродкаў масавай інфармацыі, іншых крыніц не адзін раз чуў пра тое, што ён можа добраахвотна здаць зброю, якая захоўваецца незаконна, не маючы ў такім выпадку для сябе ніякіх прававых наступстваў.
Агнястрэльная зброя - крыніца павышанай, а калі быць дакладней, смяротнай небяспекі, якая не даруе халатнага стаўлення. Маюць месца суіцыды і спробы суіцыдаў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Такія выпадкі, нажаль, былі і на тэрыторыі Полацкага раёна. Не адзінкавыя няшчасныя выпадкі падчас палявання. Будзьце разважлівыя і пільныя, гэта не цацка.
Грамадзянам, якія захоўваюць у сябе дома паляўнічую або газавую зброю на законных падставах, неабходна памятаць аб тым, што зброя павінна, захоўваецца ў металічным сейфе, замацаваным да падлогі або сцяны. Сейф павінен замыкацца на замок і вядома гэты замок не павінен адчыняцца любым падручным прадметам, ключ ад замка ні пры якіх абставінах не можа быць даступны для іншых членаў сям'і. Сейф, акрамя гэтага, павінен быць усталяваны ў недаступным для пабочных асоб месцы. Боепрыпасы павінны захоўвацца ў асобным адсеку, ці скрыні, у недаступным месцы, зачыненыя на асобны замок.
Каб пазбегнуць крадзяжу зброі і боепрыпасаў, а таксама асабістай маёмасці грамадзян рэкамендуем пра неабходнасць падключэння жылля, месцаў захоўвання зброі грамадзян пад ахову Полацкага аддзела Дэпартамента аховы.
Нагадваем, што асоба, якая добраахвотна здала зброю, вызваляецца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.
Хацелася б звярнуцца і да тых асоб, якія валодаюць інфармацыяй аб асобах, якія незаконна захоўваюць зброю, займаюцца незаконным паляваннем, і іншай супрацьпраўнай дзейнасцю, звязанай са зброяй.
Па тэлефонах «гарачай лініі» аддзелаў унутраных спраў Полацкага райвыканкама 42-32-02, +375295970423 МТС, +375293277102 А1 альбо па тэлефоне «102» Вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Нагадваем, што прыём грамадзян па пытаннях звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у сферы абароту зброі, вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе г.Полацк, вул. Будаўнічая, 4, каб. № 14. (тэл.46-34-16)
час прыёму грамадзян: серада, пятніца з 08.00 да 13.00 г.
Аўторак, чацвер з 15.00 да 20.00 г.
Субота з 08.00 да 13.00 г.
Старэйшы інспектар па дазвольнай працы
ААПП Полацкага РАУС
маёр міліцыі Л.Л. Міцькавец