У дзіцячым садку №19 Віцебска адкрылі школу ранняга развіцця ў IT-сферы па праекце "Інфарматыка без разеткі". Арганізатарам выступіў Сакратарыят Назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі намалочана больш за 9 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Абласны форум маладых спецыялістаў збярэ 31 кастрычніка ў Верхнядзвінску больш за 150 удзельнікаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

Знешнегандлёвы абарот паміж Беларуссю і Пензенскай вобласцю Расіі ў студзені - жніўні бягучага года вырас на 19 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2022-га. Такая інфармацыя агучана ў час другога пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пензенскай вобласці Расіі, якое прайшло 30 кастрычніка ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.

Панядзелак, 30 кастрычніка 2023 09:15

Новы арт-аб'ект з'явіўся ў Віцебску

У Віцебску на вуліцы Крылова з'явіўся новы арт-аб'ект. Ліхтар "працягвае" сваю жалезную руку прахожым, а ў адказ на поціск рукі загараецца і "прыпадымае" капялюш. Створаны ён мастаком Яўгенам Палавінскім, праграмістам Мікітам Кудзінавым, інжынерам Дзянісам Сусалкам і дызайнерам Дзмітрыем Шадзько.

Панядзелак, 30 кастрычніка 2023 09:14

У Беларусі накапана больш за 800 тыс. тон бульбы

У Беларусі накапана больш за 801,5 тыс. тон бульбы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Віцебскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа падрыхтаваў прэм'еру спектакля "Саня, Ваня, з імі Рымас". Матэрыял уваходзіць у трылогію "вясковых апавяданняў" нараўне з "Байкальскай кадрыляй" і п'есай "Каханне і галубы". Усе гэтыя творы, як і сцэнарый да аднайменнага фільма па апошнім з іх, напісаў расійскі драматург Уладзімір Гуркін.

Беларусь і Валагодская вобласць падпісалі пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выпуск традыцыйнага цыкла лекцый-канцэртаў Ad libitum Віцебскай абласной філармоніі пад назвай "Паэзіі і музыкі саюз" будзе прысвечаны творчасці Марыны Цвятаевай і пройдзе 26 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Старонка 223 з 644