У Полацкім райвыканкаме адбыўся асабісты прыём грамадзян

04.10.2023

У Полацкім райвыканкаме адбыўся асабісты прыём грамадзян старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімірам Гадзяцкім сумесна з начальнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Віталём Карталеўскім.

Ад імя жыхароў дома №63 па вул. Касманаўтаў звярнулася Ала Аркадзьеўна Качан, якая звярнула ўвагу на якасць выкананых работ пры капітальным рамонце дома. «Пасля дажджу вада прама з дарогі зацякае ў першы пад'езд, мокнуць сцены ў кватэрах, пасля перабудовы інжынерных сетак не прыведзена ў парадак падлога, дрэнна адчыняюцца ўваходныя і тамбурныя дзверы ў другім пад'ездзе», — звярнула ўвагу на недахопы заяўнік.

Уладзімір Уладзіміравіч адразу стаў унікаць у сітуацыю. У прысутнасці прадстаўнікоў Наваполацкай кіруючай кампаніі, КУП «ЖКГ г. Полацка» абмеркаваны пералік выкананых работ, асаблівая ўвага нададзена правядзенню належнага кантролю. «Каб правільна разабрацца ў праблеме, неабходна ўважліва вывучыць дакументацыю і, вядома, выехаць на месца, каб скласці асабістае меркаванне», — зазначыў кіраўнік кантрольнага ведамства Віцебскай вобласці.

Другая грамадзянка, якая звярнулася на прыём, падзялілася асабістымі перажываннямі з нагоды крадзяжу ашуканцамі з яе карты грашовых сродкаў. «Нягледзячы на тое, што шмат чула розных гісторый і была ўпэўнена ў тым, што са мной падобнага не здарыцца, не змагла адгадаць у тэлефанаваўшым зламысніка, і ў выніку пацярпела», — з хваляваннем падзялілася сваёй бядой палачанка.

Як растлумачыў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Віталь Карталеўскі, падобныя выпадкі нярэдкія, а вось раскрывальнасць кіберзлачынстваў, на жаль, невысокая. «Каб не стаць ахвярай падобных ашуканскіх схем, самы просты і дзейсны спосаб - не паддавацца эмоцыям, не ўступаць у размову па тэлефоне з падазронымі абанентамі, не загружаць дадатковыя прыкладанні «па абароне банкаўскай карты», не пераходзіць па падазроных спасылках. Будзьце пільныя», - пажадаў Віталь Пятровіч.

Пасля завяршэння прыёму грамадзян адбыўся выезд на праблемны адрас - вул. Касманаўтаў, 63, дзе камісійна азнаёміліся з вынікамі капрамонту, звярнуўшы ўвагу на асобныя заўвагі і спосабы іх устаранення. «Жыхары таксама павінны разумець, што асобныя віды рамонтных работ выконваюцца пры іх непасрэдным фінансавым удзеле, — звярнуў увагу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі. - Але і падрадчык не павінен здымаць з сябе адказнасць»

У праграме наведвання кіраўніцтва Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці — ААТ «Полацкі малочны камбінат», дзе ўвага нададзена тэхнічнай мадэрнізацыі вытворчасці, збыту прадукцыі. Не засталiся без увагі Уладзіміра Гадзяцкага і пытанні заработнай платы, арганізацыі працоўнага часу калектыву.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by