Пры падрыхтоўцы бюлетэня выкарыстаны справаздачныя, інфармацыйна-аналітычныя і іншыя звесткі ДУ «Полацкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі», дадзеныя ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца», Нацыянальнага статыстычнага камітэта, ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» і ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя».
Бюлетэнь прызначаны для інфармацыйна-аналітычнай падтрымкі міжведамаснага ўзаемадзеяння служб пры планаванні і ажыццяўленні комплексу санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, прагназаванні санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі і прыняцці экстраных і перспектыўных прыярытэтных кіраўнічых рашэнняў у стратэгіі пытанняў прафілактыкі хвароб і фарміравання здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва і дасягненняў мэт устойлівага развіцця раёна.
Бюлетэнь размешчаны на сайце дзяржаўнай установы «Полацкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (спасылка з выхадам на старонку https://polotskcge.vitebsk.by/zdorovii-obraz-zisni/informanalitbulleten)