ААТ "Пастаўскі малочны завод" - горадаўтваральнае прадпрыемства горада і раёна. 2022-і быў для завода паспяховым: тэмп росту экспарту прадукцыі склаў 145 працэнтаў адносна 2021 года. Калектыў прадпрыемства прадаўжае работу па нарошчванні экспарту, робячы акцэнт на супрацоўніцтве з федэральнымі гандлёвымі сеткамі Расіі, вядзе пошук новых рынкаў збыту. Таксама завод прадаўжае актыўную работу па пашырэнні вытворчасці і павелічэнні аб'ёму прадукцыі.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 295, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Дамініканскай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Амаль 50 юнакоў аб'ядналі абласныя спаборніцтвы па міні-футболе "Разам да перамогі!", арганізаваныя інспекцыяй па справах непаўналетніх УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь прадоўжыла на паўгода забарону на вываз асобных відаў прамысловых тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 609 ад 20 верасня 2023 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пятніца, 22 верасня 2023 15:06

Бульбяны поспех ААТ «Кушлікі»

«Сёлета ўраджайнасць другога хлеба амаль дасягнула 400 цэнтнераў з гектара, нягле­дзячы на засуху», — задаволена адзначаў дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар Завацкі.

У Віцебскай абласной філармоніі 22 верасня канцэртную праграму прадставіць Растоўскі акадэмічны сімфанічны аркестр. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У Беларусі намалочана 40,2 тыс. т грэчкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

За першае паўгоддзе 2023 года кандытарская фабрыка "Віцьба" нарасціла экспарт у 1,5 раза. Аб гэтым часопісу "Экономика Беларуси" расказала начальнік аддзела маркетынгу прадпрыемства Юлія Кірычэнка.

У Беларусі палічылі інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень - жнівень 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі" ў Віцебскай вобласці пройдзе 15-ы раз. Аб гэтым перад пасяджэннем штаба па правядзенні мерапрыемства расказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Абласныя "Дажынкі" пройдуць у два этапы, як гэта было апрабавана ў 2022 годзе. Віцебскіх аграрыяў будуць віншаваць з завяршэннем сельгасработ 29 верасня ў Шаркаўшчыне, а напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Віцебску для іх правядуць агульнае свята.

Старонка 231 з 644