У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці Дзмітрый Шылін, старшы каардынатар па пытаннях абароны дзяцінства дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ у Беларусі, Святлана Валюшкіна, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі пазнаёміліся з даступным бяспечным асяроддзем для дзяцей з асаблівымі патрэбамі, з разнастайным гульнявым абсталяваннем для дзяцей любога ўзроўню магчымасцяў. У рамках мерапрыемства працавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы для дзяцей. У сваю чаргу бацькі змаглі пракансультавацца са спецыялістамі ДУАЗ "Полацкая ЦГБ", ЦКРНіР Полацкага раёна, ТЦСАН, сацыяльна-педагагічнага цэнтра Полацкага раёна і іншымі на дыялогавых пляцоўках.
Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары "ПВ".
Больш фота ў альбоме.
Фота Надзеі КАЛУЖОНАК.