У Полацкім раёне пройдзе фестываль воднага турызму "Зорная дыядэма Полацкай зямлі"

20.06.2024

29 чэрвеня пройдзе фестываль воднага турызму "Зорная дыядэма Полацкай зямлі"

- адкрытыя спаборніцтвы сярод аматараў-байдарачнікаў.

Месца правядзення: возера Янова каля вёскі Бікульнічы Полацкага раёна.

Арганізатары: аддзел спорту і турызму Полацкага райвыканкама і ДУ "Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Прыдзвінне".

Спаборніцтвы будуць праходзіць сярод мужчынскіх і змешаных экіпажаў па трох відах праграмы:

- спрынт на байдарках;
- арыентаванне на байдарках;
- тэхніка воднага турызму.

Каманды могуць удзельнічаць як у абсалютным заліку, так і ў асобных відах праграмы. Удзельнікі павінны мець адзіную спартыўную форму або асобныя атрыбуты формы, а таксама таблічку або сцяг з назвай сваёй арганізацыі.

Дадаткова будуць арганізаваны спаборніцтвы па перацягванні лодкі (аналогія з перацягваннем ліны) і эстафета.

Запрашаюцца каманды прадпрыемстваў, і арганізацый, сельскіх Саветаў, клубаў фізічнай культуры, усе жадаючыя. Узрост удзельнікаў - не маладзейшы за 16 гадоў.

Папярэднюю заяўку на ўдзел неабходна падаць у ФСК "Прыдзвінне" да 25 чэрвеня па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Не прапусціце гэта яркае летняе мерапрыемства!

https://www.pvestnik.by