На Полаччыне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Правапарадак"

19.06.2024

З 18 чэрвеня па 23 чэрвеня 2024 года на Палоччыне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Правапарадак", накіраванае на папярэджанне здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах, а таксама на аб'ектах транспарту.

Па выніках 5 месяцаў гэтага года колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення ў Полацкім рэгіёне складае 62, у грамадскіх месцах - 14.

Пераважнымі складнiкамі злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, з'яўляюцца крадзяжы, пагрозы забойствам і хуліганства.

З мэтай барацьбы з п'янствам і алкагалізмам арганізаваны мерапрыемствы па пастаноўцы на дыспансерны ўлік да ўрачоў-нарколагаў асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Так, цяпер на дыспансерных уліках знаходзяцца 2181 чалавека, у ЛПП ізаляваны 36 "хранічных алкаголікаў", абмежаваны ў дзеяздольнасці 4 чалавекі.

У рамках комплексу праваахоўныя органы правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы месцаў, у якіх збіраецца антыграмадскі элемент, маршруты патрулявання будуць набліжаны да піцейных устаноў, месцаў масавага адпачынку грамадзян. Асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, раней судзімым, а таксама ў дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага ап'янення.

Намеснік начальніка Полацкага РАУС - начальнік МГБ А. В. Шатуха

https://www.pvestnik.by