У Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі (РСТІ) адзначаюць станоўчую дынаміку ад пашырэння бязвізу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РСТІ.

Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама. На парадку пасяджэння - работа па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі Курапольскага сельсавета і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў раёне. Заслухаўшы інфармацыю па першым пытанні, Ігар Сергяенка заклікаў прынцыпова падыходзіць да існуючых складанасцей і не вырашаных пакуль пытаннях і не замоўчваць іх.

ВУП Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 5,5 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пад Оршай 14 ліпеня 1941 года свой першы бой прыняла батарэя рэактыўных мінамётаў БМ-13, легендарных "кацюш". Сем установак пад камандаваннем капітана Івана Флёрава далі першы залп з 96 рэактыўных снарадаў па пад'язных пуцях чыгуначнага вузла Орша. Праз паўтары гадзіны другі ўдар "кацюшамі" быў нанесены па пераправе цераз раку Аршыца, дзе назіралася вялікая колькасць варожай тэхнікі. Прымяненне рэактыўных снарадаў было настолькі эфектыўным, што яшчэ цэлы тыдзень нямецкія войскі на Аршанскім напрамку не наступалі.

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені-ліпені 2024 года ў бягучых цэнах склала Br16,4 млрд і павялічылася ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2023 года ў супастаўных цэнах на 18,1 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Засталося тры тыдні да пачатку новага навучальнага года. А гэта значыць, прыйшоў час традыцыйнага шопінгу.

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу ў Полацку? Наколькі шырокі асартыментны пералік? Дзе можна набыць школьную форму? У гэтым і многім іншым мы паспрабавалі разабрацца.

У Полацку праваахоўнікі сумесна з ГА "БРСМ" правялі тлумачальную акцыю "Антынаркатычны аўтобус".

На базе Полацкага раённага выканаўчага камітэта пройдзе доследная эксплуатацыя рэгіянальнай дзяржаўнай лічбавай платформы "Разумны горад (рэгіён)".

Самы старажытны горад Беларусі прыняў экалагічны фэст "Полацк - Мядовая сталіца", прысвечаны Мядоваму Спасу. Усе асноўныя лакацыі свята размясціліся на алеі цэнтральнага праспекта, які носіць імя Францыска Скарыны. Свае праграмы падрыхтавалі сем падворкаў, сярод якіх па выніках дня вызначылася лепшае. Таксама тут назвалі "Мядовую царыцу".

За студзень - чэрвень 2024 года забяспечаны выхад на дадатнае сальда будаўнічых паслуг у памеры $168 млн, што ў 1,7 раза больш за паказчык аналагічнага перыяду 2023 года. Такая інфармацыя была агучана на пасяджэнні калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, прысвечаным вынікам работы будаўнічага комплексу рэспублікі за першае паўгоддзе бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Старонка 141 з 644