Яе мэта — прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі. Участковы інспектар ІСН Полацкага РАУС Анастасія Каламіец і актывісты Полацкай РА ГА "БРСМ" раздавалі ў гарадскіх аўтобусах і на прыпынках грамадскага транспарту антынаркатычныя буклеты з растлумачэннем заканадаўства, накіраванага на прафілактыку наркаманіі і наркабізнесу.
Нагадваем, што артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў, у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 25 гадоў са штрафам або без штрафу, адказнасць за парушэнне якога наступае з 14 гадоў.