Прыёмныя будуць весці працу пры абласных аб'яднаннях прафсаюзаў.
У Лепельскім раёне ўсе гаспадаркі заняты на ўборцы кукурузы, якую прыбралі на 13,6% ад агульнай плошчы, занятай пад гэтай культурай. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Аляксандр Ярахновіч.
У Беларусі на 3 верасня сабрана 14 тыс. т проса, убрана 61,5 працэнта пасяўных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Незабыўныя эмоцыі, мора драйву і пазітыву.
З 3 верасня ўносяцца змены ў расклад прыгараднага маршруту 219c Полацк – Тросніца: па аўторках і чацвяргах у парадку эксперыменту будзе арганізаваны заезд на прыпыначны пункт «Ваенны гарадок», з адпраўленнем з Полацка ў 07:00 і 17:40.
11 верасня 2024 года з 10.00 да 14.00 у каб. №42 Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі будзе весці прыём урач-пульманолаг кафедры фтызіяпульманалогіі УА "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт".
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, прайшлi 2 верасня ва ўсіх школах Беларусі. Свае дзверы адчынілі больш за 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Кожны першакласнік краіны па традыцыі атрымаў у падарунак выданне "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак Презідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку". Першы ўрок прайшоў па тэме "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!". У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ДУА "Пачатковая школа № 48 г.Віцебска" прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой і старшыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка.
Да 1 верасня ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю пяць новых школ, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.
У Полацкім раёне стартавалі сумесныя пошукавыя работы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Беларусі і 90-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Беларусь і Расія дамовіліся аб прынцыпах работы саюзнага медыяхолдынга, распрацаваны статут. Аб гэтым расказаў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.