Ігар Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама

19.08.2024

Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама. На парадку пасяджэння - работа па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі Курапольскага сельсавета і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў раёне. Заслухаўшы інфармацыю па першым пытанні, Ігар Сергяенка заклікаў прынцыпова падыходзіць да існуючых складанасцей і не вырашаных пакуль пытаннях і не замоўчваць іх.