Моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны і ўдзельнікі вайны ўсклалі кветкі ля запаленых лампад каля консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску ў знак захавання помніка Вызваліцелям Рыгі.
У Докшыцах прайшло выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанне "Аб ролі мясцовых органаў улады па выкананні рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу аб неабходнасці актывізацыі работы з пустуючымі дамамі ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
На базе 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшоў абласны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Арляня".
Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў Юрый Дзяркач павіншаваў восем сем'яў, у якіх нядаўна нарадзіліся трэція па ліку дзеці. Традыцыйнае ўшаноўванне напярэдадні свята сям'і прайшло ў абласным клінічным радзільным доме.
Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2021 года. Сярод лаўрэатаў за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту званне лаўрэата прысуджана ААТ "Віцебскія дываны".
Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1830,7 тыс. га (82,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.
На палях Віцебскага раёна прадаўжаюцца сельскагаспадарчыя работы. Ідзе пасадка бульбы, кукурузы, агародніны і іншых культур.
На плошчы Перамогі ў Віцебску прайшоў мітынг, пасля якога адбыўся святочны канцэрт.
5 мая ў мемарыяльным комплексе "Прарыў"ва Ушацкім раёне прайшла абласная патрыятычная акцыя "Прарыў Перамогі", прысвечаная 78-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
4 мая ваенаслужачыя 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ўрачыста павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 100-гадовага Рыгора Аляксандравіча Рымашэўскага. Ён узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і "Знак Пашаны", а таксама медалём "Партызану Айчыннай вайны" II ступені.
Навучэнцы віцебскай гімназіі нумар 8 сумесна з ветэранамі вайны ў Афганістане заклалі яблыневы сад на тэрыторыі гімназіі.