Віцебскі майстар больш за 30 гадоў дае жыццё струнным музычным інструментам

11.10.2022

У віцябчаніна Аляксандра Сіпарова незвычайнае хобі: ён стварае і рамантуе музычныя інструменты. Гэтай справай ён займаецца каля трох дзясяткаў гадоў. Гітары, балалайкі, скрыпкі і многія іншыя інструменты набываюць у майстра жыхары Беларусі, Расіі, а таксама ЗША.