У Іванаве ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі Паставам Віцебскай вобласці эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Гэты статус горад будзе мець у 2026 годзе.
Шаркаўшчынскі раённы Савет дэпутатаў 20 лістапада прыняў рашэнне №82 "Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Віцебскія рамеснікі пачалі падрыхтоўку да Новага года. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюза мастакоў, майстар мастацкіх рамёстваў і промыслаў ДУ "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" Людміла Кавальчук і яе дачка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік студыі керамікі "Гліняная цацка" Алена Калуханава праводзяць майстар-класы па вырабе сімвалаў 2026 года.
У Віцебску на плошчы Перамогі каля галоўнай ёлкі вобласці пачаў работу калядны кірмаш "Каляды над Дзвіной". Сваю прадукцыю прадстаўляюць беларускія рамеснікі. У якасці падарункаў можна набыць пернікі, керамічныя вырабы, біжутэрыю, вязаныя рэчы і многае іншае. Для дзяцей і дарослых размешчана больш за 10 розных атракцыёнаў. Вакол галоўнай ёлкі абсталяваны вялікі каток са штучным лёдам.
Упершыню ў Беларусі на ХХХVI Міжнародным музычным фестывалі імя Салярцінскага ў Віцебску выкананы цыкл La Stravaganza - 12 скрыпічных канцэртаў Антоніа Вівальдзі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскай абласной філармоніі.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 5 снежня прадставіў у Віцебску прэм'еру спектакля "Тытанавая ведзьма", які пастаўлены паводле аднайменнай п'есы сучаснай беларускай пісьменніцы Улады Альхоўскай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Праект пасажырскіх чыгуначных зносін паміж Віцебскай вобласцю і Смаленскам знаходзіцца ў фінальнай стадыі, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Юрый Панфілаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава з рабочай паездкай наведала Бешанковіцкі раён, азнаёмілася з дзейнасцю прадпрыемстваў, якія створаны ў рамках праграмы "Адзін раён - адзін праект", паразмаўляла з калектывамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебскай абласной філармоніі прайшоў гала-канцэрт абласнога свята-конкурсу творчасці людзей з інваліднасцю "Час моцных". Удзельнікі паказалі свае магчымасці ў розных намінацыях: сольныя спевы, вакальна-харавы, харэаграфічны, тэатральны і музычна-інструментальны жанры.
У Віцебску назвалі пераможцу конкурснай праграмы XXXVI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC), перадае карэспандэнт БЕЛТА.