Віцебская абласная філармонія паказала прэм'еру музычнай казкі "Падарожжа да Каляднай зоркі". Пастаноўку ажыццявіла рэжысёр Кацярына Дыбаль.
Валанцёры Віцебскай гарадской арганізацыі БТЧК 12-30 снежня правялі маштабны традыцыйны дабрачынны праект "Навагодняя ёлка жаданняў". У буйнейшых гандлёвых аб'ектах абласнога цэнтра былі ўстаноўлены ёлкі, на якіх замест цацак размясцілі фатаграфіі выхаванцаў дзіцячага дома з іх пажаданнямі. Любы чалавек мог стаць чарадзеем, купіўшы падарунак, названы ў пажаданні. Імянныя падарункі выхаванцам Віцебскага дзіцячага дома ўручылі 4 студзеня.
Каля 70 працэнтаў ападкаў ад дэкаднай нормы выпала ў ноч на 3 студзеня ў Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў абласным філіяле Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Вышыня снежнага покрыва ў Віцебску складае больш за 10 см.
На ААТ "Нафтан" і заводзе "Палімір" наладзілі вытворчасць кіслароду для Наваполацкай гарадской бальніцы.
Дэкаратыўную фігуру тыгра, сімвала надыходзячага 2022 года, устанавілі ў Віцебску.
Віцебскі музей мапедаў атрымаў сваю пастаянную прапіску. Пасля шматлікіх пераездаў унікальны праект прадпрымальніка Уладзіміра Гардзеева атрымаў уласныя памяшканні для стварэння экспазіцый. У Беларусі гэта адзіны музей такой тэхнікі. На новых плошчах праведзены ўжо рамонт асноўнай залы і выстаўлены 30 мапедаў. У экспазіцыі прадстаўлены мапеды ад 1957 года да 2000-х. Самая старая мадэль - мотавеласіпед У-901 ад Харкаўскага велазавода.
27 снежня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў рамках акцыі "Нашы дзеці" наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна.
У Віцебску заззялі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра. Святочны паказ прайшоў з удзелам Дзядоў Марозаў і Снягурачак, казачных персанажаў.
У Віцебскай вобласці падведзены вынікі літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 снежня ў абласной бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
ААТ "Віцязь" будзе развіваць уласную сетку электразарадных станцый для электрамабіляў пад брэндам ISKRA, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле маркетынгу і збыту прадпрыемства.