Навіны вобласці

03.03.2022

Звання «Жанчына года-2021» удастоены 36 прадстаўніц Віцебскай вобласці

Лаўрэаты абласной прэміі былі адзначаны ў васьмі намінацыях. Напярэдадні жаночага свята ўсе прадстаўніцы прыгожай палавіны Віцебскай вобласці атрымалі шмат віншаванняў і прызнанняў у любові да жанчыны. Таксама артысты абласной філармоніі, дзе праходзіла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання, падарылі гасцям свята музычныя нумары.

02.03.2022

Універсітэцкая стаматалагічная паліклініка пачала працаваць у Віцебску

Ва ўніверсітэцкай стаматалагічнай паліклініцы БДМУ навучаюць студэнтаў усім відам стаматалагічнай дапамогі. Заняткі тут вядуць вопытныя выкладчыкі - прафесары і дацэнты, а таксама вопытныя ўрачы, якія прапрацавалі ў практычнай ахове здароўя і паралельна займаюцца педагагічнай дзейнасцю. На базе паліклінікі плануецца аказваць жыхарам горада і вобласці поўны цыкл стаматалагічных паслуг.

01.03.2022

Бягомльскі музей народнай славы стаў лепшым у Віцебскай вобласці па выніках 2021 года

Лепшым сярод музейных устаноў Віцебскай вобласці па выніках дзейнасці за 2021 год быў прызнаны Бягомльскі музей народнай славы Докшыцкага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Докшыцкім райвыканкаме.

28.02.2022

Святлана Матросава ўдастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны»

Настаўніку матэматыкі гімназіі нумар 2 г.Віцебска Святлане Матросавай прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны". Гэтай узнагароды ў намінацыі "Сацыяльная сфера (адукацыя)" яна ўдастоена рашэннем Віцебскага аблвыканкама.

25.02.2022

Сем медалёў міжнароднай алімпіяды заваявалі вучні віцебскай гімназіі

XVIII міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы прынесла ў скарбонку віцебскай гімназіі нумар 2 сем медалёў рознай вартасці. Усяго ў прэстыжнай прадметнай алімпіядзе ўдзельнічалі дзевяць вучняў гімназіі. Першае месца па інфарматыцы заваяваў 11-класнік Кірыл Зароўскі. Сярэбраны медаль у алімпіядзе па матэматыцы ў 10-класніка Андрэя Шадрына. Упершыню ў міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў дысцыпліне прынялі ўдзел дзевяцікласнікі гімназіі. Дэбют увянчаўся двума бронзавымі медалямі, іх ва ўпартай барацьбе вырвалі Мацвей Арэшчанка і Іван Коршунаў. У тройку лідараў таксама трапілі дзесяцікласнікі Антон Палазкоў, Дзям'ян Клімаў і Уладзіслаў Максіменкаў.

24.02.2022

Супрацоўніцы ДАІ ў Віцебску павіншавалі мужчын-вадзіцеляў з Днём абаронцаў Айчыны

Святочную акцыю ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі супрацоўніцы ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. 23 лютага яны выйшлі на дзяжурства на плошчу Свабоды, дзе не толькі замянілі сваіх калег-мужчын, але і пажадалі мужчынам-вадзіцелям спакойных дарог і ўручылі памятныя сувеніры.

23.02.2022

У Віцебску адкрылiся дзве выстаўкі майстроў народных рамёстваў з Шуміліна

Творчая выстаўка майстроў Шумілінскага раённага дома рамёстваў і персанальная выстаўка майстра з гэтай установы культуры Наталлі Сцержанковай адкрылiся ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНР). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў АМЦНТ.

22.02.2022

У Віцебску пачаўся продаж білетаў на канцэрты «Славянскага базару»

У Віцебску пачалася рэалізацыя білетаў на канцэрты XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

21.02.2022

Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа рыхтуюць сельгастэхніку да веснавых палявых работ

У майстэрні па тэхнічным абслугоўванні і рамонце сельскагаспадарчых машын Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ідуць работы па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Навучэнцы каледжа разам з майстрамі вытворчага навучання рамантуюць сваю тэхніку, а таксама сельгаспрадпрыемстваў раёна.

18.02.2022

Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян у Оршы

17 лютага памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Аршанскім райвыканкаме.