Віцебскі «Альянс пласт» стварыў імпартазамяшчальную ўпакоўку для Тураўскага малочнага камбіната

07.10.2022

ТАА "Альянс пласт" распрацавала і асвоіла вытворчасць імпартазамяшчальнай упакоўкі для лінейкі прадукцыі Тураўскага малочнага камбіната. Адной з асаблівасцей распрацоўкі з'яўляецца прымяненне тэхналогіі IML: яна дазваляе наносіць этыкетку на паверхню палімернай тары непасрэдна ў працэсе яе вырабу.