Гасцямі Палаца Незалежнасці 29 верасня сталі дзве групы экскурсантаў. Адна група - студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, іншая - жыхары Наваполацка, члены Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
У Віцебскай вобласці 29 верасня пабывала дэлегацыя Валгаградскай вобласці з Расіі. Прадстаўнікі адміністрацыі двух рэгіёнаў абмеркавалі алгарытмы і стратэгію ўзаемадзеяння, падпісалі план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве двух рэгіёнаў.
Педагагічны калектыў віцебскай гімназіі нумар 2 - адзін з лепшых у горадзе. Настаўнікі гімназіі рэгулярна рыхтуюць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. У 2021 годзе гімназія адзначае 103-годдзе з дня ўтварэння школы і 25-годдзе з дня перайменавання ў гімназію. Па выніках работы за 2020 год гімназія прызнана Міністэрствам адукацыі лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь у гарадской мясцовасці.
У Віцебскай вобласці супраць каранавіруснай інфекцыі ўжо прышчэплена больш як 80 працэнтаў працаўнікоў аховы здароўя і сферы сацабароны насельніцтва. У рэгіёне ёсць вакцына расійскай і кітайскай вытворчасці, паступіла партыя прэпарата "Спадарожнік Лайт". Ім будуць прышчапляць у першую чаргу студэнтаў і прызыўнікоў. Прайсці імунізацыю можна не толькі ва ўстановах аховы здароўя - пункты вакцынацыі арганізаваны ў буйных гандлёвых цэнтрах, задзейнічаны выязныя медбрыгады. Яны працуюць у працоўных калектывах - растлумачваюць важнасць імунізацыі і прышчапляюць усіх ахвочых.
У новым, 96-м сезоне, Коласаўскі тэатр прадставіць гледачам 3 прэм'еры да канца бягучага года і плануе паставіць больш за 3 новыя спектаклі ў 2022 годзе. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Аляксандр Старых.
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку правёў майстар-клас па стварэнні сумак-шопераў у стылі беларускіх маляванак, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.
У рэспубліканскім семінары "Практычная рэалізацыя комплексу мер па павышэнні эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі, у тым ліку шляхам арганізацыі палявання на аленя высакароднага ў час гону", які адбыўся ў Бягомльскім лясгасе, удзельнічалі галоўныя паляўніцтвазнаўцы і галоўныя ляснічыя ўсіх абласцей, прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі і "Белдзяржпалявання".
Навінкай юбілейнага 35-га адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад", які пройдзе з 15 па 17 кастрычніка, стане ўдзел дзяцей ва ўзроставай катэгорыі 10+. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказалі журналістам арганізатары форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадпрыемства холдынга "Беларуская цэментная кампанія" - філіял "Наваполацкжалезабетон" ААТ "Крычаўцэментнашыфер" за першае паўгоддзе бягучага года нарасціла выпуск будаўнічых металаканструкцый амаль на 20 працэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БЦК.
20 верасня ў Віцебскім абласным радзільным доме намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалай Каспіровіч павіншаваў мам, якія нарадзілі 17 верасня.