Навіны вобласці

19.04.2021

У Віцебску ў час суботніка заклалі новы парк

Кіраўніцтва Віцебской вобласці прыняло ўдзел у суботніку, высадзіўшы на вуліцы Гагарына ў Віцебску каля 100 дрэў.

16.04.2021

Вучэнні па ліквідацыі ляснога пажару прайшлі ў Гарадоцкім раёне

15 красавіка ў Гарадоцкім раёне прайшлі маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі ляснога пажару. Паводле задумы, усталяванае анамальна гарачае і засушлівае надвор'е прывяло да шматлікіх узгаранняў сухой расліннасці з наступным пераходам у лясны пажар. З'явілася пагроза таго, што пажары перакінуцца на прыватныя домаўладанні і аб'екты Міністэрства абароны, прылеглыя да лясоў. У вучэннях былі задзейнічаны авіяцыя МНС, спецыяльная тэхніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, вытворчай лесагаспадарчай установы, Мінабароны і інш.

15.04.2021

У Віцебскім раёне спаборніцтвы ваеннаслужачых сіл спецаперацый сабралі 12 экіпажаў БТР

На палігоне ў Віцебскім раёне праходзяць спаборніцтвы на лепшага вадзіцеля, наводчыка і экіпажа БТР у сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. У спаборніцтвах прымаюць удзел 12 экіпажаў са 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

14.04.2021

У Віцебскім раёне пачалі веснавую сяўбу

Механізатары ААТ "Адраджэнне" Віцебскага раёна пачалі сяўбу яравых і збожжавых. У гэтым годзе ім неабходна пасеяць 1,16 тыс. га.

13.04.2021

Больш за 50 алей і сквераў у гонар Года народнага адзінства з'явяцца ў Віцебскай вобласці

Падчас правядзення акцыі па пасадцы дрэў і кустоў у Віцебскай вобласці будзе закладзена 50 алей і сквераў да Года народнага адзінства.

12.04.2021

Віцебскія дэсантнікі паспяхова адпрацавалі скачкі з самалёта

На аэрадроме Кукавячына пад Віцебскам 9 красавіка прайшлі парашутныя скачкі ваеннаслужачых 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

09.04.2021

У Віцебску прадаўжаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына

У Віцебску прадаўжаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына. На вялікім участку дарогі пакладзена дарожнае палатно і пушчаны транспартны паток па новай паласе. Ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

08.04.2021

У Віцебску выбралі пераможцаў абласнога этапу фестывалю «Арт-вакацыі-2021»

У Віцебску журы абласнога этапу фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі-2021" адабрала 44 лепшыя нумары, якія змогуць прэтэндаваць на ўдзел у рэспубліканскім фінале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

07.04.2021

Будынак былой жаночай гімназіі ў Оршы прададзены больш як за Br1,05 млн

Будынак былой жаночай гімназіі ў Оршы прададзены на аўкцыёне "Віцебскаблмаёмасці" больш як за Br1,05 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце.

06.04.2021

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей прызнаны лепшым у Віцебскай вобласці

Па выніках 2020 года Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей прызнаны лепшым у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Шумілінскім райвыканкаме.