Педагагічны калектыў віцебскай гімназіі нумар 2 - адзін з лепшых у горадзе

30.09.2021

Педагагічны калектыў віцебскай гімназіі нумар 2 - адзін з лепшых у горадзе. Настаўнікі гімназіі рэгулярна рыхтуюць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. У 2021 годзе гімназія адзначае 103-годдзе з дня ўтварэння школы і 25-годдзе з дня перайменавання ў гімназію. Па выніках работы за 2020 год гімназія прызнана Міністэрствам адукацыі лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь у гарадской мясцовасці.