Навіны вобласці

18.02.2021

Віцебскаму гарадскому музею воінаў-інтэрнацыяналістаў 25 гадоў

25 гадоў таму ў Віцебску адкрыўся адзіны ў Беларусі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане. У ім беражліва захоўваюць памяць аб мужнасці і гераізме беларусаў, якія ваявалі ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. Экспазіцыя перадае атмасферу і адлюстроўвае падзеі таго часу праз дакументы, фатаграфіі, узнагародныя знакі загінулых суайчыннікаў, іх пісьмы родным, праз захаваную зброю, бронекамізэлькі, міны. У фондах больш за 8 тыс. экспанатаў.

17.02.2021

Іна Ільюшчанка - лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны»

Намесніку галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Іне Ільюшчанка прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны". Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў абласным цэнтры 19 лютага.

16.02.2021

«Зімовыя старты-2021» прайшлі ў Віцебску

У Віцебску прайшло зімовае культурна-спартыўнае свята "Зімовыя старты - 2021". У праграме свята былі лыжныя забегі, спаборніцтвы па перацягванні каната, жартоўная паласа перашкод, армрэстлінг, дартс і іншыя спаборніцтвы, конкурсы і гульні. Арганізатар мерапрыемства - адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебска.

15.02.2021

Аксане Федарчук прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны»

Загадчыцы аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы ўрачу-пульманолагу Аксане Федарчук прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". Гэтай узнагароды ў намінацыі "Сацыяльная сфера" (ахова здароўя) яна ўдастоена рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 9 лютага 2021 года.

12.02.2021

Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі для пажылых грамадзян працуе ў Віцебскім раёне

У аграгарадку Кіраўская Віцебскага раёна жывуць вельмі актыўныя людзі "залатога" ўзросту. Пры дапамозе супрацоўнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна яны асвойваюць скандынаўскую хаду, язду на гіраскутары, садовы дызайн і іншае.

11.02.2021

У Віцебску пачаў курсіраваць трамвай з надпісам «Дзякуй урачам!»

Трамвай з надпісам "Дзякуй урачам!"пачаў курсіраваць у Віцебску. Такім чынам супрацоўнікі ААТ "Віцебскаблаўтатранс" выказалі падзяку медыкам, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе з COVID-19.

10.02.2021

Віцебскі «Даламіт» у 2020 годзе павялічыў экспарт прадукцыі амаль у 1,5 раза

Віцебскае ААТ "Даламіт" у 2020 годзе павялічыла продажы прадукцыі на экспарт амаль у 1,5 раза ў параўнанні з 2019-м, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Бабак.

09.02.2021

Ліневіч правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў Бешанковіцкім райвыканкаме

8 лютага памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Бешанковіцкім райвыканкаме.

08.02.2021

Качанава сустрэлася з навучэнцамі Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з навучэнцамі Полацкага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава".

05.02.2021

Наскевіч сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава

4 лютага старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.