У Віцебскай вобласці супраць каранавіруснай інфекцыі ўжо прышчэплена больш як 80 працэнтаў працаўнікоў аховы здароўя і сферы сацабароны насельніцтва. У рэгіёне ёсць вакцына расійскай і кітайскай вытворчасці, паступіла партыя прэпарата "Спадарожнік Лайт". Ім будуць прышчапляць у першую чаргу студэнтаў і прызыўнікоў. Прайсці імунізацыю можна не толькі ва ўстановах аховы здароўя - пункты вакцынацыі арганізаваны ў буйных гандлёвых цэнтрах, задзейнічаны выязныя медбрыгады. Яны працуюць у працоўных калектывах - растлумачваюць важнасць імунізацыі і прышчапляюць усіх ахвочых.
Асаблівая ўвага ў рэгіёне нададзена людзям, якім больш за 61 год і тым, хто мае хранічныя захворванні. Пажылым вяскоўцам дапамогуць прышчапіцца валанцёры Чырвонага Крыжа. Іх задача - праінфармаваць жыхароў глыбінкі аб вакцынацыі і арганізаваць дастаўку жадаючых у паліклініку.
Пілотнымі раёнамі па рэкамендацыі медыкаў вылучаны Лепельскі, Глыбоцкі, Шумілінскі, Віцебскі і Сенненскі. З наступленнем кастрычніка тут будуць працаваць 40 валанцёраў Чырвонага Крыжа.
tvr.by