"Цяпер мы працуем з аптымальнай, найбольш эканамічна эфектыўнай загрузкай. Вырабляем усю прадукцыю ў планавым рэжыме і размяшчаем яе на традыцыйных і новых для нас рынках", - сказаў Глеб Макарэвіч.
Ён таксама падвёў вынікі работы прадпрыемства за перыяд з пачатку 2021 года. "Прадпрыемства адпрацавала стабільна, ёсць невялікая, але дадатная рэнтабельнасць. Аб'ёмы перапрацоўкі ў нас таксама стабільныя. Пытанняў няма", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара.