Адбылася ўрачыстая цырымонія занясення на Дошку гонару Віцебскай вобласці і горада Віцебска пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.
У канцэртнай зале Палаца культуры чыгуначнікаў у Віцебску 28 красавіка прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Студэнцтва - 2021". На карону пераможцы прэтэндавалі дзевяць дзяўчат, прадстаўніц вышэйшых навучальных устаноў Віцебскай вобласці.
28 красавіка ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў рамках арт-праекта "Партрэт майстра" адбылося адкрыццё персанальнай выставы майстроў сям'і Квашко з Сянно "Нас з'яднала творчасць" і персанальнай выставы майстра народных мастацкіх рамёстваў Вольгі Загвоздавай з г.п. Шуміліна "Па адзёжы сустракаюць".
27 красавіка ў Віцебску прайшоў абласны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь".
У Віцебскай вобласці прадаўжаецца вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі. У рэгіёне зрабілі прышчэпку больш за 13 тыс. чалавек.
Cтартаваў другі этап продажу білетаў на XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 14 па 19 ліпеня.
У Наваполацку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды па хакеі з шайбай. За званне чэмпіёна Рэспубліканскай універсіяды будуць змагацца 8 каманд.
У Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску адбылося адкрыццё персанальнага мастацкага праекта Валянціны Ляховіч "Лучоскія экзэрсісы", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Да 15 чэрвеня прымаюцца конкурсныя работы на VI Міжнародны фестываль фатаграфіі "ФотаКрок" імя Сігізмунда Юркоўскага, які адбудзецца ў Віцебску з 23 па 27 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прадставілі ўнікальны артэфакт, знойдзены ў 2019 годзе ў горадзе Чуднаў Жытомірскай вобласці Украіны, - надмагільную пліту аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.