Навіны вобласці

26.10.2020

Новае абсталяванне для аўтатэхнічных экспертыз з'явілася ва ўпраўленні ДКСЭ па Віцебскай вобласці

Ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці ўстаноўлена новае кантрольна-вымяральнае абсталяванне для аўтатэхнічных экспертыз і даследаванняў маркіровачных абазначэнняў транспартных сродкаў.

23.10.2020

Прапановы па эканамічных змяненнях абмеркавалі на дыялогавай пляцоўцы ў Полацку

22 кастрычніка на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла дыялогавая пляцоўка па блоку "Эканоміка".

22.10.2020

У Віцебску адкрылася выстава беларускіх мастакоў да стагоддзя УНОВІСа

Творчае аб'яднанне мастакоў m'ART падрыхтавала выставу "Пранікненне ў эпоху" да стагоддзя УНОВІСа, паведамілі БЕЛТА ў Арт-цэнтры Марка Шагала.

21.10.2020

У Лепелі адкрылі пасля капрамонту пракуратуру

У Лепелі пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй адкрылі будынак раённай пракуратуры. Будынак быў пабудаваны ў 1977 годзе, з таго часу не рамантаваўся. У гэтым годзе за 2,5 месяца будаўнікі правялі грунтоўны рамонт ўнутры і звонку: абнавілі фасад, камунікацыі, з'явіліся новыя перакрыцці, абсталяваны асобны кабінет для прыёму грамадзян. Таксама пры ўваходзе ўстанавілі спецыяльны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і зрабілі парковачнае месца для інвалідаў.

20.10.2020

Пасяджэнне абласнога штаба па процідзеянні COVID-19 прайшло ў Віцебску

19 кастрычніка ў Віцебскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне абласнога штаба па процідзеянні распаўсюджванню COVID-19.

19.10.2020

Заключны этап вучэння АДКБ «Непарушнае братэрства - 2020» прайшоў пад Віцебскам

Заключны этап камандна-штабнога вучэння з міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Непарушнае братэрства - 2020", які суправаджаўся паказным розыгрышам усіх тактычных эпізодаў, адбыўся 16 кастрычніка ў Віцебскай вобласці на палігоне Лосвіда.

 
 
16.10.2020

Фестываль «Віцебскі лістапад» адкрываецца ў горадзе на Дзвіне

XXXIV Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад - 2020" пройдзе 16-17 кастрычніка ў абласным цэнтры, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск".

15.10.2020

Жанчынам Віцебскай вобласці ўручылі ордэны Маці і прэміі Тусналобавай-Марчанка

14 кастрычніка ў Віцебскім аблвыканкаме адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці і прэмій імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.

14.10.2020

Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Талачынскі раён Віцебскай вобласці.

08.09.2020

Вялікі мядзведзь з планшэтам у лапах з'явіўся каля «Белтэлекама» ў Віцебску

Амаль 20 малых архітэктурных форм плануецца ўстанавіць у розных раёнах Віцебска да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2020". Адна з іх ужо з'явілася каля будынка "Белтэлекама" на праспекце Чарняхоўскага - вялікі мядзведзь, які трымае ў лапах планшэт са значком Wi-Fi.