Абноўлены офіс службы "Адно акно" пачаў працаваць у Наваполацку. Цяпер усе звароты грамадзян прымаюцца ў асобным памяшканні побач з гарвыканкамам.
У Віцебску завяршаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына. Вуліца важная для абласнога цэнтра, паколькі з'яўляецца прадаўжэннем рэспубліканскай магістралі Р112. Да пачатку рэканструкцыі яна была перагружана транспартнымі патокамі, не адпавядала сучасным патрабаванням бяспекі дарожнага руху, патрабавалася добраўпарадкаванне.
Старт праекту "Рэспубліканскі маладзёжны поезд #БеларусьМоладзьАдзінства" дадзены 15 ліпеня ў Гродне. Поезд адправіцца ў горад Полацк.
14 ліпеня ў Віцебску ўрачыста адкрыта памятная дошка заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, ганароваму грамадзяніну Віцебска, дырэктару і заснавальніку фестываляў "Славянскі базар у Віцебску", генеральнаму дырэктару цэнтра культуры "Віцебск", віцэ-прэзідэнту FIDOF Радзівону Басу.
Прамыя трансляцыі, рэпартажы, інтэрв'ю, падрабязнасці закуліснага жыцця, уражанні зорных удзельнікаў і гледачоў - радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі з 14 па 19 ліпеня адкрыюць фестывальныя карпункты ў Віцебску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Традыцыйныя дні моладзі на юбілейным форуме мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць 16 і 17 ліпеня ў новым фармаце, цяпер гэта будзе фестываль маладзёжнай творчасці "Запальвае моладзь". Аб гэтым на брыфінгу паведаміў журналістам першы сакратар абласной арганізацыі БРСМ Уладзімір Бабічаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Летнім амфітэатры ў Віцебску ідзе мантаж абсталявання і афармленне сцэны галоўнай пляцоўкі XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
8 ліпеня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 2 тыс. галоў дойнага статка ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" у Аршанскім раёне.
7 ліпеня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка наведаў аграгарадок Мазалава Віцебскага раёна, дзе азнаёміўся з рэалізацыяй праекта "Вёска будучыні".
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася XI Нацыянальная філатэлістычная выстаўка "Белфіла-2021". Жыхары і госці Віцебска атрымалі магчымасць з дапамогай філатэліі азнаёміцца з гісторыяй Беларусі і Віцебска, дасягненнямі беларускага народа ў розных галінах дзейнасці, сусветнай культурай.