Раман Галоўчанка: у бліжэйшыя пяць гадоў на развіццё Полацкага раёна накіруюць больш за Br350 млн

11.10.2021

Полацкі раён чакаюць значныя змяненні: згодна з нядаўняй пастановай у бліжэйшыя пяць гадоў у развіццё рэгіёна ўкладуць Br356 млн. Аб гэтым 8 кастрычніка паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Полацкім райвыканкаме аб рэалізацыі комплексу мер па развіцці рэгіёна да 2025 года.