Амаль 360 дзяцей пачалі заняткі ў новым будынку школы мастацтваў ва Ушачах. На яго рэканструкцыю з бюджэту было выдзелена больш за Br3 млн.
У Віцебску 2 верасня ўведзена ў эксплуатацыю новая дарога працягласцю 860 м. Яна з'яўляецца прадаўжэннем праспекта Будаўнікоў на ўчастку ад вуліцы П.Броўкі да вуліцы Караткевіча, мае тры паласы ў кожным напрамку. Тут прадугледжаны веласіпедная і пешаходныя дарожкі. Таксама ўладкаваны прыпыначныя пункты грамадскага транспарту. Увод у эксплуатацыю дарогі значна аблегчыць жыццё жыхарам 40-тысячнага маладога раёна Білева.
Аграрыі Віцебскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.