Не дадаюць прыгажосці беларускім гарадам і сёлам закінутыя будынкі. Менавіта таму праца па ўцягванні ў гаспадарчае абарачэнне пустуючых плошчаў знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. Заканадаўства прапануе шырокі інструментарый для працы з дзяржмаёмасцю. Толькі ў Віцебскай вобласці сёлета трэба ўцягнуць у гаспадарчае абарачэнне без малога 500 закінутых аб'ектаў. Гэта былыя вытворчыя карпусы, закрытыя школы, сады, сельгаспабудовы. Лёс 150 ужо вырашаны, яны больш не вісяць мёртвым грузам на балансе рэгіёна.