Навіны рэгіёну

10.11.2023

У Полацку абмеркаваны актуальныя пытанні жыццядзейнасці рэгіёна

На апаратнай нарадзе ў старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча абмеркаваны актуальныя пытанні жыццядзейнасці рэгіёна.

10.11.2023

Прапанаваны механізм прадастаўлення ўпаўнаважаным органам магчымасці атрымліваць пацвярджэнне ўнясення суб'ектамі гаспадарання платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Нацыянальным банкам сумесна з адкрытым акцыянерным таварыствам «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора» (далей - НКФА «АРІП») прапанаваны механізм прадастаўлення ўпаўнаважаным органам магчымасці атрымліваць пацвярджэнне ўнясення суб'ектамі гаспадарання платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

10.11.2023

Крылатыя арэлі, «лунаючыя» лавы... Што яшчэ з'явілася ў Полацку?

Пагодлівыя лістападаўскія дні і нават гадзіны многія палачане імкнуцца выкарыстоўваць, каб навесці парадак на зямлі.

10.11.2023

14 лістапада ў Полацку будзе закрыты рух для аўтатранспарту праз пераезд 467 км па вул. 23-х Гвардзейцаў

У сувязі з правядзеннем рамонту чыгуначнага шляху з разборкай насцілу пераезду 467 км па вул. 23-х Гвардзейцаў у г. Полацку 14 лістапада з 9.00 да 16.30 будзе закрыты рух для аўтатранспарту праз пераезд.

10.11.2023

У Полацку плануецца капітальны рамонт моста па вул. Багдановіча

У сувязі з пачаткам капітальнага рамонту моста праз р. Заходнюю Дзвіну па вул. Багдановіча ў Полацку з 20 лістапада плануюцца змены ў арганізацыі дарожнага руху. Рух транспарту будзе ажыццяўляцца па адным з бакоў моста, на другім — пачнуцца рамонтныя работы.

10.11.2023

Палачанка стала абсалютным пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць»

Навучэнка 11 класа ПГГ № 2 Соф'я Аляксеенка стала абсалютным пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць», набраўшы максімальную колькасць балаў.

10.11.2023

ЦВК Беларусі зацвердзіў візуальную канцэпцыю выбарчай кампаніі 2024 года

Візуальная канцэпцыя змяшчае лагатып адзінага галасавання, інфармацыйныя плакаты і банеры, выкананыя ў адзінай стылістыцы, рэкамендацыі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, выбарчым камісіям, сродкам масавай інфармацыі і іншым арганізацыям па выкарыстанні візуальнай канцэпцыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. Такая інфармацыя размешчана ў telegram-канале «ЦВК Беларусі».

10.11.2023

14 лістапада 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна – кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з арганізацыямі канцэрна «Белнафтахім»

У мэтах уцягвання малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прадастаўляе пляцоўку для прамых перамоў патэнцыяльных пастаўшчыкоў – суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі прадпрыемствамі рэспублікі аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, рэкамендаванай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

09.11.2023

У Полацку ўносяцца змены ў раскладзе прыгараднага транспарту на 11 лістапада

У сувязі з пераносам працоўнага дня 06.11.2023 на 11.11.2023 аўтобусы філіяла «Аўтобусны парк №2 г.Полацка» на прыгарадных маршрутах будуць выконваць рэйсы па раскладзе суботы з наступнымі зменамі:

08.11.2023

На Полаччыне стартуе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

У лістападзе ратавальнікі традыцыйна праводзяць рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта - папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. У гэтым годзе акцыя пачнецца 8 лістапада і завершыцца 28 лістапада. Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі, менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі.