Навіны рэгіёну

12.05.2023

Медыцынская сястра з Полацка прыме ўдзел у конкурсе творчага майстэрства

Лепшую медыцынскую сястру выберуць у Віцебскай вобласці 12 мая на конкурсе творчага майстэрства «Пяшчота. Талент. Працавітасць».

11.05.2023

Дадатковы адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» адбудзецца ў Віцебску 13 мая

Як паведамляе тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна» 13 мая 2023 года ў 11.00 на базе ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» (вул.Маякоўскага, 1) па просьбах дзяўчат, зацікаўленых ва ўдзеле ў XIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», але якія не мелі магчымасці прыняць удзел у раней праведзеных кастынгах, пройдзе дадатковы адбор.

10.05.2023

Зацверджаны новыя правілы па ахове працы пры эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту

18 сакавіка 2023 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2022 г. № 78/104, якім зацверджаны правілы па ахове працы пры эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту (далей - Правілы).

10.05.2023

У Полацкім раёне ўвялі абмежаванне на наведванне лясоў

Полацкі лясгас інфармуе, што ў сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі ў лясах на тэрыторыі Полацкага раёна з 5 мая 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г.Наваполацка ўстанаўліваецца абмежаванне наведвання і знаходжання на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.

10.05.2023

Палачанка Жанна Сямёнава ўдастоена ордэна Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў Указ № 132 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

10.05.2023

13 мая ў на Полаччыне пройдзе агульнараённы суботнік

У суботу, 13 мая, у Полацку і Полацкім раёне праводзіцца агульнараённы суботнік у мэтах прывядзення ў належны санітарны стан тэрыторый г.Полацка, населеных пунктаў Полацкага раёна, вытворчай сферы.

10.05.2023

У Полацку ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў агляду-конкурсу на лепшую ідэалагічную работу

Задача ідэалагічнай работы - садзейнічаць фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў працоўнага калектыву, іх прававой і палітычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнага гонару за прыналежнасць да сваёй дзяржавы, гісторыі і культуры беларускага народа.

07.05.2023

Палачане сустракалі ўдзельнікаў аўтапрабегу «Дарогамі вайны - дарогамі Перамогі»

Патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі вайны — дарогамі Перамогі», прысвечаны 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў у Дзісне і наведаў Полацк. У ліку шматлікіх удзельнікаў, а гэта больш за 200 чалавек, – прадстаўнікі мясцовай улады, сілавых структур, навучальных устаноў, устаноў і арганізацый Віцебшчыны, дэпутаты і моладзь. Задзейнічана больш за 30 адзінак тэхнікі, 15 - спецтэхнікі, КрАЗы, Уралы, ГАЗы, салдацкія УАЗы і нават БТР.

07.05.2023

У святочныя і выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны ўзмоцніць кантроль на дарогах

Дзяржаўтаінспекцыя прыме дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі ў вялікія выхадныя і ў месцах святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі.

07.05.2023

У Полацку прайшоў мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Напярэдадні Дня Перамогі прайшоў мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.