На Полаччыне стартуе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

08.11.2023

У лістападзе ратавальнікі традыцыйна праводзяць рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта - папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. У гэтым годзе акцыя пачнецца 8 лістапада і завершыцца 28 лістапада. Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі, менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі.

На працягу 20 дзён прапагандысты па ўсёй вобласці правядуць маштабныя мерапрыемствы, якія будуць падзелены на два этапы.

Першы этап пройдзе з 8 па 17 лістапада на прамысловых прадпрыемствах, у пунктах прыёму другаснай сыравіны, інтэрнатах, месцах размяшчэння аўталавак. Работнікі МНС правядуць інтэрактыўную гутарку з удзельнікамі акцыі і дэманстрацыяй відэафільма «Ахвяры згубнай звычкі», а таксама відэаролікаў аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Каб узаемадзеянне набыло інтэрактыўны фармат, ім прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях «No Smoking Quiz» на тэматыку АБЖ, шкоды курэння, пажараў па прычыне курэння і г. д.

На другім этапе акцыі, які пройдзе з 20 па 28 лістапада, ратавальнікі ўсю ўвагу нададуць ВНУ, каледжам, ліцэям, цэнтрам бяспекі і іншым месцам з масавым знаходжаннем людзей. Так, напрыклад, студэнтам раскажуць пра наступствы курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз талент і інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах, КВЗ, конкурсах мініяцюр, адкрытых дыялогах, тэматычных дыскатэках і многае іншае. Падобныя формы работы дадуць магчымасць навучэнскай моладзі атрымаць адказы на ўсе пытанні па бяспецы жыццядзейнасці. У месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах, на адкрытых пляцоўках акцыя завершыцца праграмай «Шоу без цыгарэт».

https://www.pvestnik.by