14 лістапада 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна – кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з арганізацыямі канцэрна «Белнафтахім»

10.11.2023

У мэтах уцягвання малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прадастаўляе пляцоўку для прамых перамоў патэнцыяльных пастаўшчыкоў – суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі прадпрыемствамі рэспублікі аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, рэкамендаванай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

14 лістапада 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна-кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з арганізацыямі канцэрна «Белнафтахім»: ААТ «Белшына», ААТ «Завод горнага воску», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Гомельтранснафта Дружба», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Лакафарба», ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Мазырскі НПЗ», ААТ «Нафтан», ААТ «СветлагорскХімвалакно» , РУП «ВА «Беларуснафта», ААТ «Полацк-Шкловалакно». Тэрмін прыёму заявак: да 13 лістапада 2023 года.

З пералікамі прадукцыі імпартных камплектуючых вырабаў і матэрыялаў для арганізацый канцэрна «Белнафтахім», якія прапануюцца для асваення ў Рэспубліцы Беларусь, можна азнаёміцца на сайце belarp.by або па спасылцы https://belarp.by/ru/subcontractation.

Спасылка для падключэння да анлайн-перагавораў будзе накіравана на электронны адрас удзельніка ў дзень правядзення перагавораў. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная.