Спецыяльны дыплом і прыз Саюзнай дзяржавы палачанцы ўручыла намеснік дзяржаўнага сакратара — член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Алена Богдан.
Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры праходзіла ў Брэсце. Удзел у ёй прыняло каля 170 старшакласнікаў з 19 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі. Усяго дыпломамі алімпіяды адзначаны 50 школьнікаў.