14 лістапада ў Полацку будзе закрыты рух для аўтатранспарту праз пераезд 467 км па вул. 23-х Гвардзейцаў

10.11.2023

У сувязі з правядзеннем рамонту чыгуначнага шляху з разборкай насцілу пераезду 467 км па вул. 23-х Гвардзейцаў у г. Полацку 14 лістапада з 9.00 да 16.30 будзе закрыты рух для аўтатранспарту праз пераезд.

На перыяд рамонтных работ чыгуначнага шляху з разборкай насцілу пераезду па вул. 23-х Гвардзейцаў у г. Полацку рух маршрутнага таксі №19тк «Вяснянка — Аэрапорт — Аўтавакзал» будзе арганізаваны па аўтадарозе Р46 без заезду ў мікрараён Марыненка: пасля прыпыначнага пункта «Бельчыца» наступны прыпыначны пункт — «ГЗЦ «Манеж» і далей па маршруце; у зваротным кірунку пасля прыпыначнага пункта «Курган бессмяротнасці» — «Мінская шаша», «Бельчыца».

Час адпраўлення ад пачатковых пунктаў маршруту не змяняецца.

https://www.pvestnik.by