Сяргей Ляўковіч прадстаўлены на пасадзе памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці

11.01.2024

Перад кіруючым актывам вобласці выступіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які прадставіў Сяргея Ляўковіча, прызначанага памочнікам Прэзідэнта 4 студзеня. Азнаёміў з біяграфіяй, акрэсліў кола яго абавязкаў, падкрэсліўшы, што Сяргей Ляўковіч дастаткова добра падрыхтаваны, разбіраецца ў аграрнай сферы і выдатна арыентуецца ў іншых пытаннях, у тым ліку грамадска-палітычных.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін далучыўся да віншаванняў, адзначыўшы, што палку кіруючых работнікаў прыбыло, што місія ў памочніка Прэзідэнта высокая.

У сваю чаргу Сяргей Ляўковіч адзначыў, што насамрэч любіць працаваць у камандзе, шануе ў людзях прафесіяналізм, адказнасць і прыстойнасць. Выказаў упэўненасць, што знойдзе з усімі паразуменне, паколькі кадры ў Віцебскай вобласці нацэлены на вынік, падтрымае ўсе прымальныя ініцыятывы.

https://www.pvestnik.by