У Полацкі манастыр перадалі абраз прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ

12.01.2024

У дар Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру быў перададзены абраз прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ з часціцай яго мошчаў.

Святыню прывезлі ў Полацкі манастыр протаіерэй Алег Абрамовіч, духоўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ, і іерэй Аляксандр Чычуа-Гвазава. Айцец Аляксандр, святар Грузінскай праваслаўнай царквы, прыехаў у Беларусь на некалькі гадоў і ў 2021 годзе быў прызначаны клірыкам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска. З'яўляючыся іканапісцам, айцец Аляксандр больш за год працаваў над напісаннем абраза прападобнага Гаўрыіла для Полацкай абіцелі. Абраз быў скончаны ў канцы снежня 2023 года.

Абраз будзе пастаянна знаходзіцца ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.

https://www.pvestnik.by