19 студзеня «выязную прыёмную грамадзян» правядзе дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Семіч

11.01.2024

19 студзеня 2024 года з 11.00 да 13.00 у Полацкім раённым выканаўчым камітэце (г.Полацк, вул. Талстога, 6, кабінет 212, малая зала пасяджэнняў) адбудзецца правядзенне «выязной прыёмнай грамадзян» дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Семічам Аляксандрам Уладзіміравічам па пытаннях выканання наймальнікамі заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (8-0214) 46 54 00 у працоўныя дні з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.