Дзяржаўтаінспекцыя Палатчыны заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём

11.01.2024

Пасля дзённай адлігі да вечара чацвярга па ўсёй краіне прагназуецца пахаладанне да мінусавых значэнняў. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём.

Перапады тэмпературы ў спалучэнні з ападкамі спрыяюць утварэнню галалёдзіцы. Кіроўцы павінны памятаць: у такіх умовах счапленне шын аўтамабіля з дарожным пакрыццём значна памяншаецца, а тармазны шлях павялічваецца ў разы. Акрамя таго, павялічваецца небяспека блакавання колаў пры тармажэнні. Любая рэзкая змена хуткасці і кірункі руху можа выклікаць занос.

Асноўнае для кіроўцы - абачлівасць, нізкая хуткасць і выключная плыўнасць рухаў. Тармажэнне павінна быць абмежавана і праводзіцца толькі на ўключанай перадачы. Пры разгоне газ дадавайце спакойна, асабліва на заднепрывадных аўто. Павароты неабходна праязджаць на нязменнай хуткасці, для чаго загадзя зменшыць яе да мінімуму.

У выпадку выяўлення небяспечных абледзянелых або заснежаных участкаў і рэзкай змены стану праезнай часткі паведамляйце пра гэта па тэлефоне.

Пешаходам жыццёва важна паклапаціцца аб сваёй бяспецы. Падчас ападкаў, а таксама ў цёмны час сутак насіць святлоадбіўныя элементы. Сачыць за тым, каб яны былі бачныя кіроўцу. Трэба ўлічваць: аўтамабіль на слізкай дарозе немагчыма спыніць імгненна. Пераходзіць праезную частку неабходна выключна ў прадугледжаных месцах і з асаблівай асцярожнасцю, загадзя пераканаўшыся, што вадзіцелі вас заўважылі і спыніліся.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

https://www.pvestnik.by