Як пазбегнуць пажару пры топцы печы, нагадалі ў Полацкім ГРАНС

11.01.2024

З надыходам халадоў павялічваецца колькасць пажараў у жылым сектары, а пячное ацяпленне становіцца адной з самых частых прычын, якія прыводзяць да трагедыі. Пра тое, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, нагадалі ў Полацкім ГРАНС.

Каб не дапусціць пажару пры выкарыстанні пячнога ацяплення, у моцныя маразы рэкамендуецца тапіць печ два-тры разы на дзень не больш чым па паўтары гадзіны, што дазволіць пазбегнуць яе перакалу. У ацяпляльны сезон чысціць комін ад сажы варта не менш за адзін раз у два месяцы. Печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура або раздзелку. Каб выпадкова выпаўшыя падпаленыя вуглі не прывялі да пажару, работнікі МНС раяць прыбіць перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст памерамі не менш 50х70 см. Ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, а вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы неабходна захоўваць не менш чым у паўтара метрах ад печы.

https://www.pvestnik.by